2012-01-21 13:41:27

Харватыя: біскупы заклікаюць прыняць удзел у рэферэндуме


22 студзеня ў Харватыі пройдзе Рэферэндум аб уваходзе ў члены Еўрасаюза. Пры станоўчым выбары краіна стане чарговым членам ЕС ад ліпеня 2013 года. З нагоды выбараў Канферэнцыя біскупаў Харватыі скіравала да вернікаў і суграмадзян заклік адкінуць страхі і глядзець з надзеяй у будучыню, агульную для ўсіх еўрапейскіх народаў. Каталіцкія лідэры прыпамінаюць усім аб натхненні, якое выпрабавала нацыя ў час візіту ў краіну папы Бэнэдыкта XVI ў ліпені 2011 года. Пры сутрэчы з журналістамі на борце самалёта Святы Айцец тады сказаў: “Працэс уваходу ў Еўропу – гэта ўзаемаабмен: даваць і атрымліваць. Таксама і Харватыя дае са сваіх чалавечых і эканамічных здольнасцяў, але, натуральна, і атрымлівае – пашыраючы так далягляды і жывучы ў гэтым вялікім камерцыйным коле, ня толькі эканамічным, але перш за ўсё культурным і духоўным.”

Біскупы заклікаюць вернікаў і ўсіх грамадзян менавіта на базе гэткага духу зрабіць свой выбар у адпаведнасці з крытэрамі ўласнага сумлення.
“На працягу стагоддзяў Касцёл суправаджаў нашу нацыю, падзяляючы яе лёс і, разам з усімі адказнымі грамадзянамі, жадае зразумець, ці мы ёсць на ўзроўні глядзець у будучыню з надзеяй у складзе гэтага новага грамадства – Еўрапейскага Саюзу”,- адзначаюць іерархі. Біскупы падкрэсліваюць, што ня хочуць уплываць на выбар, але касцёльная супольнасць, як Маці і Настаўніца, дапамагае кожнаму народу будаваць грамадства на аснове гуманных і хрысціянскіх прынцыпаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.