2012-01-21 13:30:55

Папе прадставілі двух ягнятак, з воўны якіх будуць зроблены паліі


21 cтудзеня Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны успамін св. Агнесы, маладой рымлянкі, якая аддала жыццё за Хрыста на рубяжы ІІІ-ІV ст. Ужо ў IV стагодзі ў Рыме была ўзведзена ў яе гонар базыліка, якая ў VII ст. была перабудавана і ў такім выглядзе збераглася да нашых дзён.

Штогод ў дзень успаміну св. Ангесы, якую заўсёды паказваюць на выявах з ягняткам на руках, Святому Айцу прадстаўляюць двух ягнятак, якія раней былі благаслаўлёныя ў базыліцы св. Агнесы. 21 студзеня студзеня ў капліцы папы Урбана VII ў Апостальскім палацы ў Ватыкане адбылася цэрымонія ўручэння Бэнэдыкту ХVI гэтых ягняткаў. З іх воўны робяць так званыя “паліі”, якімі Святы Айцец адорвае новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў 29 чэрвеня, на свята святых апосталаў Пятра і Паўла. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папе і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду.

Палій – гэта элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі воўнаю чорнымі крыжамі; на канцах -з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Насіць палій мае права Святы Айцец, падчас кожнай літургіі, а таксама адзначаныя асаблівым гонарам іерархі Касцёла, але толькі на вялікія святы.








All the contents on this site are copyrighted ©.