2012-01-21 12:01:56

Бэнэдыкт XVI: Любоў да закона, сведчыць аб хрысціянскай сталасці


21 студзеня, з нагоды пачатку новага судовага года, Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі Трыбунала Рымскай роты, судовай дыкастэрыі Рымскай курыі і Апостальскай Сталіцы. У свай прамове да іерархаў, Папа звярнуў увагу на праблемы інтэрпрытацыі кананічнага права і яго сувязі з праблемамі інтэрпрытацыі веры. Святы Айцец заклікаў супрацоўнікаў Трыбунала інтэпрытаваць права ў святле натуральнага і Боскага закона, у гармоніі з якім, павінна быць кожная норма, для таго, каб мець рацыянальны і юрыдычны характар.

Пантыфік адзначыў, што “хрысціянская сталасць заключаецца ў тым, каб заўсёды больш любіць закон, жадаць разумець яго і прымяняць з вернасцю”.

“Такая фундаментальная пазіцыя тычыцца усіх катэгорый інтэрпрытацыі закона: пачынаючы ад навуковых даследванняў у сферы кананічнага права, працы у адміністратыўных і судовых установах, аж да пошуку справядлівых рашэнняў у штодзённым жыцці вернікаў і супольнасцяў”, - сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што для добрага разумення законаў, неабходны дух паслухмянасці, а таксама пастаяннае дасканалае вывучэнне судовай традыцыі Касцёла. “Толькі такім чынам, можна навучыцца адрозніваць выпадкі, калі неабходна знайсці справядлівасць, якой не прадугледжваюць чалавечыя нормы”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Папа адзначыў, што гэтыя разважанні асабліва важны ў кантэксце судовых спраў, якія тычацца прыняцця святарскага пасвячэння, заключэння сужэнства ці прызнання яго несапраўдным, а таксама пытанняў звязаных з гэтай сферай. Пантыфік адзначыў, што “тут гармонія з сапраўдным сэнсам Касцёльнага права становіцца пытаннем глыбокага і шырокага практычнага значэння ў жыцці людзей і супольнасцяў, і таму патрабуе асаблівай увагі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.