2012-01-21 12:04:48

Беларусь: новая евангелізацыя і Год веры у цэнтры ўвагі Каталіцкага Касцёла


21 студзеня каталіцкае агенцтва “SIR” адзначае, што ў цэнтры ўвагі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі будзе новая евангелізацыя і Год веры, цытуючы пастырскі ліст Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і Апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на 2012 г “У сітуацыі глыбокага крызіу ў сучасным свеце, гэты Год павінен стаць запрашэннем да аўтэнтычнага і новага навяртання да Хрыста”, - прыводзіць словы Мітрапалітва Кандрусевіча інфармацыйнае агенцтва “SIR”. Яно нагадвае выказванні арцыбіскупа Кандрусевіча пра тое, што сацыяльна-палітычныя змены, нябачнае дагэтуль развіццё навукі і тэхнікі, змены ў эканоміцы, працэсы міграцыі і глабалізацыйныі маюць свой як пазітыўны так і негатыўны уплыў на чалавецтва. Уплываюць яны таксама і на адносіны чалавека да рэлігіі. З аднаго боку, даюць новую надзею, а з іншага вядуць да страты сакральнасці і веры ў Бога. “Таму Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі нагадвае, што новая евангелізацыя гэта не чалавечы праект экспансіі, але жаданне падзяліцца з іншымі бясцэнным дарам веры, які мы атрымалі ад Бога”, - адзначае агенцтва.

Паводле пастырскага ліста арцыбіскупа Кандрусевіча, грамадскае жыццё не можа праходзіць без дапамогі СМІ. “Гэта новы аэрапаг для новай евангелізацыі, якая патрабуе новых метадаў камунікацыі і перадачы евангельскага зместу новай, зразумелай сучаснаму чалавеку мовай”, - цытуе словы Мітрапалітва інфармацыйнае агенцтва “SIR”.








All the contents on this site are copyrighted ©.