Беларускія сацыёлагі: 60% – колькасць веруючых у краіне
Большасць жыхароў Беларусі – веруючыя людзі. Гэта дадзеныя апошняга сацыялагічнага
апытання, праведзенага ў краіне. На пытанне “ці лічыце вы сябе веруючым чалавекам?”,
станоўча адказалі 39% апытанных, яшчэ 33% – хутчэй адносяць сябе да ліку веруючых,
чым не. І толькі 3% заявілі аб атэістычнай пазіцыі. Як кажуць сацыёлагі, у свеце няма
такога регіёну, дзе б увогуле не было веруючых. Рост цікавасці да рэлігіі ў Беларусі
пачаўся ў 1990-я гады. Напрыклад, у 1994 г. веруючымі сябе прызнавалі каля 33%, а
ў 1998 г. – ужо 50%. Сёння гэта лічба – 60% – яна крыху вагаецца, але ўжо некалькі
гадоў утрымліваецца. Гэтае значэнне, па словах дацэнта факультэта філасофіі і сацыяльных
навук Белдзяржуніверсітэта Святланы Карасёвай, павярхоўная і не зусім адлюстроўвае
рэчаіснасць – пытанні ў анкетах звычайна размытыя, у іх увогуле не ўдакладняецца,
што з’яўляецца аб’ектам веры.
“Сярод рэлігійных супольнасцяў лічбы таксама
больш менш устойлівыяя – больш за 80% залічваюць сябе да праваслаўных, прыкладна 10-12%,
таксама ў залежнасці ад года і пастаноўкі пытання, да католікаў, парадка 1% – да пратэстантаў.
Вось такі расклад, і ён утрымліваецца. Гэта паказвае агульную светапоглядную пазіцыю,
але лічбы нічога не кажуць пра тое, што значыць для сучаснага беларуса быць рэлігійным
чалавекам”, - гаворыць Святлана Карасёва.
Менавіта гэтым даследваннем – распрацоўкай
тыпалогіі рэлігійнасці беларусаў – і жадаюць заняцца сацыёлагі. Але ў адрозненні ад
іншых, тут апытвацца будуць людзі, якія ўжо дэкларуюць сябе як веруючыя. Толькі так
можна зразумець, якую ролю грае рэлігійнасць у жыцці чалавека. Менавіта так можна
ставіць пытанне ў свецкіх, секулярных грамадствах.
“У такіх умовах быць рэлігійным
– ужо нешта, гэта пазіцыя якая вылучае чалавека з агульнага кантэксту, з агульнага,
секулярнага ўкладу жыцця. Можна быць прыхільнікам любога кшталту – фармальна, за кампанію,
з іншых карыслівых меркаванняў, а можна верыць таму, што ты не можаш па іншаму – гэты
сэнс становіцца часткай тваёй асобы, дыктуе стаўленне да людзей, жыцця і свету”, -
лічыць сацыёлаг з Белдзяржуніверсітэта.
Такім чынам, пад кіраўніцтвам Святланы
Карасёвай сацыёлагі хочуць зазірнуць глыбей у гэту праблему. Калі праца будзе зроблена,
тады можна будзе лепш зразумець фенамен релігійнасці. А, магчыма, і душы сучасных
беларусаў.