2012-01-20 14:54:52

Апостальская Сталіца зацвердзіла “нэакатэхуменальную літургію”


20 студзеня Папская рада па справах свецкіх зацвердзіла адмысловую літургію Нэакатэхуменальнага шляху. У паведамленні ватыканскай дыкастэрыі адзначаецца, што ў 2008 г. ўжо была зацверджана канчатковая версія статутаў Нэакатэхуменальнага шляху, а ў 2010 спецыяльна распрацаваны гэтым каталіцкім рухам Катэхетычны параднік.

У дэкрэце, выдадзеным Папскай радай, адзначаецца, што пасля кансультацый з Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, было сцверджана, што літургічныя цэлебрацыі, змешчаныя ў Катэхетычным парадніку, “не з’яўляюцца спрэчнымі па сваёй натуры з ужо прынятымі нормамі Літургіі Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.