У Ватыкане паўстаў фонд для дыялогу паміж навукай і верай
19 студзеня Бэнэдыкт
ХVI па ініцыятыве кардынала Джанфранко Равазі, старшыні Папскай рады па культуры,
заснаваў фонд для дыялогу паміж навукай і верай “Stoq”. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё
кс. прэлат Мельхіёр дэ Тока і Аламеда расказаў аб мэтах заснавання гэтага фонда. “Асноўная
мэта – адкрыцца на новыя магчымасці для дыялогу паміж дакладнымі навукамі і светам
філасофіі і тэалогіі”, - паведаміў святар. Існуе тры ўзроўні дыялогу: першы, тычыцца
праграм выкладання ў рымскай Папскіх універсітэтах; другі ўзровень – гэта пошук дыялогу
падчас рабочых сустрэч і семінараў; што тычыцца трэцяга – гэта раскрыццё асноўнага
зместу дыялогу паміж навукай і верай праз публічныя лекцыі, выставы, публікацыі і
інтэрнэт.
Святар адзначыў, што праект “Stoq”, у пэўным сэнсе, быў задуманы
як адказ на пытанні, якія прыходзілі з боку света навукі, што часта сутыкаецца з праблемамі,
на якія самастойна не можа адказаць.