2012-01-19 12:19:55

Святы Айцец прызначыў новага вікарыя Патрыярха Іерусалімскага ў Іарданіі


19 студзеня Святы Айцец прыняў адстаўку дапаможнага біскупа і вікарыя Патрыярха Іерусалімскага для католікаў лацінскага абраду ў Іарданіі біскупа Саліма Саега, у адпаведнасці з канонам 411 Кодэкса кананічнага права. Іерарх займаў пасаду з 1982 г., біскупскае пасвячэнне атрымаў ў 1981 г. з рук бл. Яна Паўла ІІ. Заля Друку паведаміла таксама, што Бэнэдыкт XVI прызначыў новага дапаможнага біскупа і вікарыя Патрыярха Іерусалімскага для католікаў лацінскага абраду ў Іарданіі. Ім стаў біскуп Марун Эліяс Лахам. Святы Айцец перанёс таксама арцыбіскупскую сталіцу з Тунісу ў Медабу і прызначыў іерарха арцыбіскупам “ad personam”.

Марун Эліяс Лахам нарадзіўся ў Іарданіі ў 1948 г. Святарскае пасвячэнне прыняў 24 чэрвеня 1972 г. і выконваў душпастырскія абавязкі ў Патрыяршай дыяцэзіі ў Іерусаліме. Мае тытул доктара пастырскай тэалогіі. У 1993 г. быў прызначаны рэктарам духоўнай семінарыі ў Бейт Джала. 8 верасня 2005 г. быў абраны Біскупам Тунісу і 2 кастрычніка атрымаў біскупскае пасвячэнне. 22 мая 2010 г. атрымаў годнасць Арцыбіскупа Тунісу.







All the contents on this site are copyrighted ©.