2012-01-19 13:38:15

Рым: сімпозіум прысвечаны Габсбургу


Вялікім міжнародным сімпозіўмам і жалобнай св. Імшой, якую ўзначаліць кардынал Крыстаф Шонборн, узгадаюць главу аўстрыйскай каралеўскай сям’і Габсбургаў, памерлага сем месяцаў таму, Отта фон Габсбурга, у рымскім Папскім інстытуце Санта Марыя дэль Аніма 24 студзеня. Гэта навучальная ўстанова дзейнічае пад патранатам старажытнага каралеўскага роду. У цэнтры форума – “асоба Отта фон Габсбурга, як хрысціянская палітыка”. Сярод дакладчыкаў: віцэ-прэзідэнт Палаты прадстаўнікоў парламента Італіі Рока Буцільёнэ, еўрапейскі парламентарый Міхаэль Эбнэр, Міністр замежных спраў Венгрыі Янаш Мартоні і былы канцлер Аўстрыі Вольфганг Шуссэль.







All the contents on this site are copyrighted ©.