2012-01-19 14:12:04

Паўднёвы Судан: выкрадзены два святары


Стан здароўя двух святароў, выкрадзеных у Паўднёвым Судане, добры, паведамляе агенцтва “Fides”, спасылаючыся на крыніцы ў Хартумскай архідыяцэзіі. Гаворка ідзе аб кс. Джозафе Маквэі і кс. Сільвестры Могге, якіх выкралі невядомыя 15 студзеня. Рабаўнікі ўварваліся на тэрыторыю парафіі св. Жозэфіны Бакхіты ў Рабаку, мястэчку ў 260 км ад Хартума, сілай захапалі святароў і адвезлі іх у невядомым накірунку. Акрамя таго злодзеі забралі каштоўныя рэчы і кампутарнае абсталяванне.

Тымі, хто выкраў святароў, з’яўляюцца члены вайсковай арганізацыі “Шылук”, якая змагаецца супраць ураду Паўднёвага Судана і карыстаецца падтрымкай ўрада Паўночнага Судана. Як паведамляе агенцтва “Fides”, кантакт з рабаўнікамі быў устаноўлены і яны паабяцалі вызваліць святароў яшчэ вечарам 18 студзеня. Сёння ў Хартуме прыйшло спецыяльнае пасяджэнне, падчас якога было вырашана накіраваць дэлегацыю на перамовы з выкрадальнікамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.