Каталіцкі Касцёл у Індыі – самы вялікі “донар” святароў для свету
Сённяшяняя “L’Osservatore Romano” адзначае, што Індыя, якая да гэтага часу была місійнай
краінай, стала адной з тых, што пасылаюць найбольшую колькасць каталіцкіх місіянераў
за мяжу. Паводле дадзеных Канфернцыі настаяцеляў манскіх кангрэгацый пры епіскапаце
Індыі, місіянеры працуюць у 166 краінах свету. На сённяшні дзень каля 15 тыс. індыйскіх
святароў і законнікаў працуе за межамі краіны і гэта колькасць пастаянна расце. 214
манаскіх кангрэгацый, прысутных у краіне, высылаюць сваіх місіянераў у іншыя краіны.
Ватыканскае
выданне падкрэслівае, што ў 2012 г. індыйскія святары вялі душпастырскую працу не
толькі ў Еўропе і ЗША, але перш за ўсё ў Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.
Канфернцыя
настаяцеляў манскіх ордэнаў пры епіскапаце Індыі падчас сваёй сустрэчы у Бангалоры
пастанавіла, што ў бліжэйшы час неабходна будзе стварыць структуру ўнутры Каталіцкага
Касцёла ў Індыі, якая вяла б падрыхтоўчую працу сярод будучых місіянераў і аказвала
ім матэрыяльную і духоўную падтрымку ў евангелізацыйнай дзейнасці за мяжой.