2012-01-19 14:18:54

В’етнам: Касцёл заклікае да згоды і міру ў грамадстве


З нагоды новага луннага году, які будзе адзначацца 23 студзеня, Каталіцкі Касцёл у В’етнаме запрашае вернікаў паглыбіць каштоўнасці справядлівасці і міру ў сучасным грамадстве, беручы прыклад з Езуса Хрыста і кіруючыся сацыяльным навучаннем Касцёла. Хрысціянскія лідэры звяртаюцца да моладзі ствараць атмасферу міру і гарманічнага суіснавання ў краіне.

Біскупы нагадваюць аб складаных пачатках каталіцкай веры ў В’етнаме, якія характэрызаваліся пераследам. Іерархі падкрэсліваюць, што Касцёл павінен навучаць вернікаў каштоўнасцям, уласцівым хрысціянскай веры і Евангеллю. “Каб глыбока зразумець пытанні справядлівасці і міру ў В’етнаме, дзе часта паўтараюцца эпізоды жортскага пераследу і злоўжыванняў у дачыненні да хрысціян, мы павінны чытаць Біблію і жыць паводле навучання Езуса і Каталіцкага Касцёла”, - адзначылі в’етнамскія біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.