2012-01-19 16:32:59

Беларусь: за апошнія 20 гадоў колькасць каталіцкіх парафій павялічылася ў 4 разы


RealAudioMP3 У Беларусі ў 2011 г. былі зарэгістраваны дзве каталіцкія місіі і чатыры парафіі паведамілі ў Апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі, паведамляе БелТа. Усяго Каталіцкі Касцёл у Беларусі налічвае 479 парафій, і з’яўляецца другой пасля Беларускай Праваслаўнай Царквы канфесіяй па колькасці вернікаў. За апошнія 20 гадоў колькасць каталіцкіх парафій павялічылася ў 4 разы. У Беларусі – 465 касцёлаў, яшчэ 26 знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. У каталіцкіх храмах служаць 428 святароў, з якіх 151 – замежныя грамадзяне.

Па інфармацыі Апарата Упаўнаважанага, Каталіцкі Касцёл, апроч таго, ажыццяўляе шырокую выдавецкую дзейнасць. У Беларусі функцыянуе каталіцкія выдавецтва “Про Хрысто”. Вядзецца значная сацыяльная і дабрачынная праца як непасрэдна ў парафіях, так і праз дабрачынныя арганізацыі, у тым ліку таварыства “Карытас”. Касцёл актыўна супрацоўнічае з установамі сацыяльнай абароны насельніцтва.

Паведамляецца таксама, што працягваецца распрацоўка праекта пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам. Асноўны распрацоўнік – Міністэрства замежных спраў Беларусі. Адначасова па яго просьбе Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей таксама прымае ўдзел у працы над тэкстам дакумента.

Усяго ў Беларусі, па стане на 1 студзеня 2012 г., зарэгістравана 25 рэлігійных канфесій і напрамкаў, а агульная колькасць рэлігійных арганізацый дасягнула 3374.







All the contents on this site are copyrighted ©.