2012-01-17 15:28:27

Інтэрнэт-кніга ад папскага ўніверсітэта


Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа ў Рыме прымеркаваў да Года Веры, абвешчанага Святым Айцом, выданне адмысловай інтэрнэт-кнігі. За няпоўны месяц яе спампавала больш за 5 тыс. чалавек. Чытачы – гэта карыстальнікі кампутараў, планшэтаў і смартфонаў. Інтэрнэт-выданне пад назвай “Тэзісы хрысціянскай веры”, базуецца выключна на Катэхізісе Каталіцкага Касцёла. Публікацыя заклікана дапамагчы чытачам паглыбіць або адшукаць веру. Як паведамляюць аўтары, інтэрнэт-кніга прыдатная як для асабістага вывучэння, так і для працы ў групах, і складаецца з 41 кароткага артыкула, якія ў даступнай форме перадаюць асноўныя тэзісы каталіцкай веры і хрысціянскага “крэдо”.

Год Веры распачнецца 11 кастрычніка 2012 г, у 50-ю гадавіну адкрыцця Другога Ватыканскага сабора і 20-годдзе публікацыі Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.