2012-01-17 15:34:37

Германія: пачаў дзейнічаць першы цэнтр ісламскай тэалогіі


RealAudioMP3 16 студзеня ў Цюбінгенскім універсітэце ў Германіі быў адкрыты цэнтр ісламскай тэалогіі. Курс трывае восем семестраў. Міністр па справах навукі пры федэральным урадзе Анэттэ Шаван паведаміла, што праект “з’яўляецца не толькі важным крокам для вывучэння і даследавання ісламскай тэалогіі ў Германіі, але таксама знакам павагі да ісламу”. Палітык падкрэсліла, што “разнастайнасць рэлігій у Германіі не з’яўляецца пагрозай для грамадства, але вялікім узбагачэннем нямецкай культуры”.

Універсітэт у Цюбінгене з’яўляецца першым з чатырох універсітэтаў у Германіі, дзе будуць рыхтаваць настаўнікаў па ісламскай рэлігіі і тэалогіі, а таксама імамаў.

Прысутны на адкрыцці цэнтра прадстаўнік Каардынацыйнага савета мусульман Бэкір Альбога сказаў, што адкрыццё цэнтра з’яўляецца “радасным момантам” для мусульман, якія пражываюць у Германіі. Ён звярнуўся з просьбай да ўладаў краіны прызнаць мусульман як рэлігійную супольнасць, на роўні з каталіцкай, лютэранскай і юдэйскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.