Эфіопія: пасяджэнне каталіцка-праваслаўнай тэалагічнай камісіі
16-23 студзеня ў эфіопскай Адыс-Абебе будзе праходзіць пасяджэнне змешанай міжнароднай
камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі
Цэрквамі. Каталіцкую дэлегацыю на форуме узначаліў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай
рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Мерапрыемства адбываецца адначасова з Тыднем
малітвы аб адзінстве хрысціян, які будзе праходзіць 18-25 студзеня. Кардынал Курт
Кох заклікаў у гэты час асабліва паразважаць аб “экуменізме мучанікаў”, тэме, якая
з’яўляецца асабліва актуальнай ў сённяшнім свеце. “Хрысціяне павінны быць салідарнымі
з тымі, хто пакутуе за веру і разам з імі абараняць свабоду вызнавання веры”, - адзначыў
іерарх.
Змешаная камісіія па тэалагічнаму дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам
і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі была створана ў студзені 2003 г. па ініцыятыве
Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кіраўніцтва некаторых Праваслаўных
Цэркваў: Сірыйскай Коптскай, Сіра-праваслаўнай, Армянскай апостальскай, Эфіопскай
, Эрытрэйскай і Сіра-маланкарскай.