2012-01-16 12:06:13

Бэнэдыкт XVI зацвердзіў некаторыя кадравыя змены


16 студзеня Бэнэдыкт XVI, згодна з канонам 185 § 1 Кодэкса Кананічнага права Усходніх Цэркваў адобрыў вынікі выбараў праведзеных Сінодам Епіскапаў Патрыярхальнай мараніцкай Царквы. Выбары праводзіліся ў сувязі з тым, што з’явіліся тры вакантныя епіскапскія пасады: у епархіі Джэбэйл-Біблас ў Ліване, а таксама ў епархіях Латаквія ў Сірыі і Батрум ў Ліване. Папярэдні епіскап Джэбэйл-Бібласкі, Бехара Раі быў абраны мараніцкім Патрыярхам Антыохіі, а былыя кіраўнікі епархій Латаквія і Батрум, сышлі ў адстаўку з прычыны дасягнення сталага ўзросту.

Новым кіраўніком епархіі Джыбэйл-Біблас, абранне якога зацвердзіў Папа, стаў хорепіскап Мішэль Аўн, да гэтага часу епіскапскі вікарый па справах духавенства ў Бейруце. Мараніцкім епіскапам Латаквіі стаў Эліас Слайман Слайман, да гэтага дацэнт і судзя Ліванскіх царкоўных трыбуналаў, а епіскапам Батрума Мунір Кхайрала, да гэтага протавікарый гэтай епархіі.

Акрамя таго, сёння Святы Айцец праняў адстаўку дапаможнага біскупа Зелена-Гурска-Гаржоўскага Паўла Сохі, па прычыне дасягнення апошнім сталага ўзроста.








All the contents on this site are copyrighted ©.