“The Guardian” абвяргае недакладную інфармацыю аб змесце прамовы Папы
Англійская газета
“The Guardian” змяшчае артыкул аб непраўдзівасці інфармацыі пададзенай карыспандэнтам
агенцтва “Reuters” і некаторых іншых СМІ, адносна зместу прамовы Святога Айца 9 студзеня,
падчас сустрэчы з дыпламатычным корпусам акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы, паведамляе
ватыканскае выданне "L'Osservatore Romano". Аўтар артыкула, журналіст Эндрю Браўн,
цытуе словы перададзеныя агенствам “Reuters” і затым некаторымі іншымі СМІ, паводле
якіх Папа, нібыта, назваў саюзы паміж людзьмі аднаго пола пагрозай для заходняй цывілізацыі.
У
прыватнасці Браўн звяртае ўвагу на артыкул карыспандэнта “Reuters” Філіпа Пулела,
прысутнага на сустрэчы, які напісаў: “У панядзелак Папа Бэнэдыкт XVI сказаў, што шлюб
паміж людзьмі аднаго пола з’яўляецца адной з пагрозаў для традыцыйнай сям’і, якая
пагражае таксама будучыні ўсяго чалавецтва”. Журналіст “The Guardian” адзначае, што
Папа не казаў гэтых слоў, але адзначыў важнасць сям’і заснаванай на саюзе мужчыны
і жанчыны і неабходнасці казаць аб тым, што палітыка накіраваная супраць сям’і пагражае
чалавечай годнасці і будучыні чалавецтва.