2012-01-15 12:58:01

Вялікабрытанія: біскупы крытыкуюць праект сацыяльнай рэформы


RealAudioMP3 “Тысячы сем’яў могуць апынуцца ў стане крайняй беднасці, калі парламент Вялікабрытаніі прыме законы, аб сацыяльнай рэформе, якія зараз абмяркоўваюцца ў Палаце Лордаў”, - заявіў арцыбіскуп Соўтворскі Пэтэр Сміт, у лісце апублікаваным у часопісе “Times” і ватыканскім выданні “L’Osservatore Romano”. Англійскі іерарх выказаў сваю заклапочанасць лёсам дзяцей, з сем’яў, якія “нават могуць застацца без жылля” з прычыны немагчымасці плаціць за яго, калі законы аб сацыяльнай рэформе не будуць перагледжаны. На думку спецыялістаў з каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas Social Action Network”, каля 140 тыс. дзяцей апынуцца ў цяжкай матэрыяльнай і псіхалагічнай сітуацыі, калі іх сем’і будуць пазбаўлены спецыяльных датацый з боку дзяржавы, як гэта прадугледжана ў законапраекце.

Дапаможны біскуп Соўтворскі Патрык Лінч, кіраўнік камісіі па справах бежанцаў і мігрантаў пры англійскім епіскапаце выказаў заклапочанаць становішчам ахвяр гандляроў людзьмі. “Тыя, хто знайшлі прытулак ў Вялікабрытаніі, могуць быць пазбаўлены надзеі на тое, каб калі небудзь убачыць сваіх блізкіх і атрымаць легальны статус, бо закон прадугледжвае ускладненне працэдур па аднаўленню адзінства сем’яў”, - адзначае іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.