2012-01-14 12:47:59

Італія: парафія прыняла 400 пасажыраў затануўшага судна “Costo Concordia”


Пробашч парафіі св. Пятра на італьянскім востраве Джыльё кс. Вітторыё Досіо прыняў на начлег у будынку касцёла і школы каля 400 ахвяр крушэння карабля “Costo Concordia”, якое здарылася раніцай 14 студзеня. Паводле папярэдніх дадзеных, карабль з больш чым 4 тыс. пасажыраў на борце сутыкнуўся з каменным рыфам, у выніку чаго ўтварылася прабоіна і судна пачало тануць. На дадзены момант вядома аб 8 загінуўшых і каля 30 параненых пасажырах.

У інтэрв’ю нашаму радыё кс. Досіо расказаў, што ахвяры трагедыі былі размешчаны ў порце, партовым касцёле, мясцовых гатэлях, прыватных дамах, а таксама ў яго парафіі. “Каля 200 чалавек я размясціў у будынку касцёла, а астатніх у школе”, - расказаў святар.

“Людзі былі вельмі неспакойнымі – хтосці згубіў дзіця, іншыя жонку. Усю ноч, яны тэлефанавалі з майго тэлефона ў розныя арганізацыя, якія займаліся пошукам і дапамогай ахвярам здарэння. Сярод пасажыраў карабля былі людзі розных нацыянальнасцяў: немцы, англічане, японцы, карэйцы. Мне было вельмі цяжка зразумець, што яны гавораць”, - расказаў кс. Вітторыё.

Святар адзначыў, што людзі былі вельмі напужаныя і многія з іх не мелі верхняй вопраткі і абутку. “Разам з парафіянамі мы здолелі, наколькі гэта было магчыма, дапамагчы ахвярам трагедыі, прадставіўшы ім матрасы, коўдры, цёплыя рэчы, ваду і каву”, - расказаў пробашч.








All the contents on this site are copyrighted ©.