2012-01-14 11:20:49

Бэнэдыкт XVI устанавіў новую дыяцэзію ў Танзаніі


14 студзеня Святы Айцец устанавіў новую дыяцэзію Іфакара ў Танзаніі. Яна паўстала з часткі дыяцэзіі Махэнгэ, і будзе з’яўляцца суфраганіяй архідыяцэзіі Дар-эс-Салаам. Папа прызначыў біскупа Салютарыса Мельхіёра Лібэну, да гэтага часу дапаможнага біскупа дыяцэзіі Дар-эс-Салаам, біскупам новазаснаванай дыяцэзіі.

Дыяцэзія Іфакара размешчана ў раёне Кіломбэро, на поўнач ад дыяцэзіі Махэнгэ. Яна мяжуе на ўсходзе з дыяцэзіяй Марагоро, на захадзе з дыяцэзіяй Ірынга, а на поўдні з архідыяцэзіяй Сонгеа і дыяцэзіяй Н’ёмбэ.

Пантыфік устанавіў парафіяльны касцёл св. Патрыка катэдрай новазаснаванай дыяцэзіі.

Дыяцэзія Іфакара размешчана на тэрыторыі ў 14 тыс. кв. км, на якой пражывае больш за 300 тыс. чалавек, 287 тыс. з іх – католікі. На дадзены момант у ёй дзейнічае 18 парафій, у якіх працуе 42 дыяцэзіяльныя святары і 20 законных, а таксама 198 законніц.







All the contents on this site are copyrighted ©.