2012-01-13 14:33:11

Партугалія: біскупы асудзілі ўплыў масонаў на палітыку


Патрыярх Лісабонскі, кардынал Жосэ Палікарпо асудзіў “прамое ўмяшальніцтва масонаў у палітычныя працэсы”. Гэта тэма вельмі дыскутуецца ў партугальскім грамадстве. Адказваючы на пытанні журналістаў, пасля заканчэння пленарнага пасяджэння партугальскага епіскапата, якое праходзіла ў Фаціме, іерарх адзначыў, што пазіцыя Касцёла адносна масонства вельмі ясная: католік не можа прыналежаць да масонскіх ложаў, бо масонства адмаўляе сутнасць хрысціянскай веры, а менавіта Слова Божае і звышнатуральнае Адкрыццё. Партугальскі кардынал падкрэсліў, што апошні афіцыйны дакумент Апостальскай Сталіцы на гэту тэму быў выдадзены 26 лістапада 1983 г., у той час калі прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння быў кардынал Ёзэф Ратцынгер.

Патрыярх Лісабонскі таксама выказаў спадзяванне, што актуальны закон аб абортах, які дзейнічае ў Партугаліі, у бліжэйшы час будзе перагледжаны. Падчас пленарнага пасяджэння епіскапата біскупы прааналізавалі дакумент падрыхтаваны адной грамадскай арганізацыяй, з мэтай правесці рэферэндум аб абортах і эўтаназіі. “Думаю прыйшоў час паказаць усяму грамадству, што мы з’яўляемся такімі самымі грамадзянамі, якія цікавяцца праблемамі бяспекі чалавечага жыцця, а не толькі іерархамі Каталіцкага Касцёла”, - сказаў кардынал Палікарпо.








All the contents on this site are copyrighted ©.