2012-01-13 11:50:50

Нігерыйскі кардынал: тэндэнцый для вайны ў краіне не існуе


Арцыбіскуп Лагаса кардынал Антоні Акогі гаворачы аб палітычнай і рэлігійнай сітуацыі ў Нігерыі, адзначыў, што сёння ў краіне не існуе тэндэнцый да таго, каб узнікла вайна паміж мусульманамі і хрысціянамі. “Тыя журналісты, якія аб гэтым пішуць, памыляюцца два разы: па-першае, яны скажаюць рэальнасць, а па другое спрыяюць пашырэнню насілля ў краіне”, - сказаў нігерыйскі іерарх у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “Misna”.

Кардынал адзначыў, што экстрэміская групоўка “Бока Харам” стала вядомай з прычыны глыбокага эканамічнага і сацыяльнага крызіса ў краіне, і выкарыстоўваючы пратэстны настрой у грамадстве імкнецца паўплываць на змену ўлады. “Задача рэлігій у такім кантэксце заключаецца ў тым, каб нагадваць, што ніхто не мае права забіваць іншага чалавека. Гвалт спрыяе толькі павялічэнню гвалта. Рэлігіі з’яўляюцца па сваёй прыродзе прыладамі міру”, - сказаў арцыбіскуп Лагаса.

Іерарх падкрэсліў, што забойствы, якія здзейсніла групоўка “Бока Харам” былі асуджаны большасцю жыхароў Нігерыі мусульманскага паходжання. “У сталіцы краіны, Лагасе, хрысціяне і мусульмане жывуць разам, заўсёды шукаючы магчымасці для дыялога адносна вырашэння праблем. Такая сітуацыя існуе таксама і ў іншых рэгіёнах Нігерыі”, - расказаў кардынал Антоні Акогі.

Гаворачы аб сацыяльных праблемах у нігерыйскім грамадстве іерарх падкрэсліў існаванне вялікага ўзроўня карупцыя. “Нігерыя мае шмат нафты, але мільярды долараў, атрыманыя ад яе экспарту, нажаль, не прызначаюцца на барацьбу з беспрацоўем і беднасцю”, - сказаў кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.