2012-01-12 13:22:52

Рым: выстава дакументаў з Ватыканскага сакрэтнага архіву


RealAudioMP3 Выстава, на якой будуць прадстаўлены 100 дакументаў з Ватыканскага сакрэтнага архіву адкрыецца 1 сакавіка ў Рыме. Як паведаміла “Osservatore Romano” упершыню падобныя дакументы стануць даступныя для простых наведавальнікаў. Раней доступ да іх мелі толькі спецыялісты. У Капіталійскіх музеях Рыма будуць прадстаўлены напрыклад: уступ да булы Льва X да Марціна Лютэра з 1521 г., запісы з суда над Галілеа Галілеем, а таксама ліст папы Клімента VII брытанскім парламентарыям з просьбай аб ануляванні шлюбу караля Генрыха VIII.

Як паведамляе “L’Osservatore”, асаблівую каштоўнасць для даследчыкаў прадстаўляюць некаторыя да гэтага часу не даступныя дакументы з часоў пантыфікату Пія XII, якія датычаць Другой сусветнай вайны. Выстава будзе праходзіць да 9 верасня і прымеркавана да 400-годдзя Ватыканскага сакрэтнага архіву, заснаванага папам Паўлам V.







All the contents on this site are copyrighted ©.