2012-01-12 13:57:03

Папа прызначыў новага сакратара Кангрэгацыі па справах Біскупаў


RealAudioMP3 11 студзеня Бэнэдыкт XVI прызначыў новым сакратаром Кангрэгацыі па справах Біскупаў арцыбіскупа Ларэнцо Бальдзісерры, які да гэтага часу з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Бразіліі. Іерарх змяніў на пасадзе сакратара ватыканскай дыкастэрыі арцыбіскупа Мануэля Мантэйру дэ Кастро, якога 5 студзеня Святы Айцец прызначыў старэйшым пэнітэнцыярыем.
Арцыбіскуп Бальдзісерры нарадзіўся ў 1940 г. у Італіі. З 1992 г. быў Апостальскім нунцыем чаргова на Гаіці, у Парагваі, Непале і Бразіліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.