2012-01-12 14:16:23

Нікарагуа: біскупы байкатавалі прэзідэнцкую інаўгурацыю


RealAudioMP3 Нікарагуанскія біскупы паводле паведамлення мясцовай газеты “El Nuevo Diario”, байкатавалі інаўгурацыю і прысягу Прэзідэнта Даніэля Артэгі, якая прайшла 10 студзеня. Такім чынам, іерархі выказалі яшчэ раз сваю крытыку і недавер вынікам выбараў, якія, на іх думку, не адлюстроўваюць волі народа, заявіў генеральны сакратар нікарагуанскага епіскапату біскуп Сільвіо Баэз у Манагуа. Трэба адзначыць, што біскупы атрымалі запрашэнне на цырымонію.

7 лістапада Прэзідэнт Артэга быў абраны на новы тэрмін з вынікам 62% галасоў. Міжнародныя назіральнікі на выбарах паведамілі аб абмежаваннях. Біскупы Нікарагуа ўжо крытыкавалі Вярхоўны выбарчы савет, як некампетэнтны ў выкананні сваіх абавязкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.