2012-01-12 14:02:44

Куба: на сустрэчу з Папам прыбудуць кубінскія бежанцы з ЗША


RealAudioMP3 Больш за 40 тыс. вернікаў з ЗША, у асноўным з архіцыяцэзіі Маямі, рыхтуюцца да пілігрымкі на Кубу ў канцы сакавіка 2012 г, куды прыбудзе з візітам Бэнэдыкт ХVI. Пераважная большасць пілігрымаў – гэта бежанцы з Карыбскага вострава. На думку арцыбіскупа Маямі Томаса Вэнскі, апостальскае падарожжа Святога Айца стане нагодай для прымірэння ў кубінскім грамадстве і ўмацуе хрысціянскую веру і адносіны паміж Касцёлам на Фларыдзе і Карыбскіх астравах.

Арцыбіскуп Вэнскі нагадаў, што яго архідыяцэзіі ўжо другі раз прыме ўдзел у сустрэчы з пантыфікам на Кубе. У 1997 г. у Гавану на сустрэчу з бл. Янам Паўлам ІІ рыхтавалася прыбыць больш за 1 тыс. пілігрымаў з ЗША. Аднак у апошні момант іх паездка была адклікана па палітычных прычынах. З таго часу сітуацыя палепшылася. Кубінскія ўлады даюць дазвол амерыканскім пілігрымам на атрыманне групавых візаў. Афармленне індывідуальных візаў па-ранейшаму звязана са складанымі і працяглымі працэдурамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.