Кардынал выступае супраць дыскрымінацыі веруючых у Францыі
Старшыня французскай
біскупскай канферэнцыі кардынал Андрэ Вэн-Труа, паведаміў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам
краіны Франсуа Фіёнам аб дыскрымінацыі вернікаў у краіне. Дзейнасць дзяржаўных органаў
у мэтах абароны падзелу Касцёла і дзяржавы не павінна аказваць негатыўнае ўздзеянне
на вернікаў, якія практыкуюць сваю рэлігію нармальна, заявіў арцыбіскуп Парыжскі 11
студзеня. Ён меў на ўвазе ў прыватнасці закон, які забараняе нашэнне паранджы і рэлігійных
галаўных ўбораў.
Іншыя тэмы, якія былі абмеркаваны, гэта: дзейнасць капеланаў
у бальніцах, прызнанне ўніверсітэцкіх ступеняў паміж Францыяй і Ватыканам, павелічэнне
дзяржаўных субсідый для каталіцкіх універсітэтаў, а таксама становішча рэлігійных
меншасцяў. Бала закранута тэма хрысціян на Блізкім Усходзе. Арцыбіскуп Вэн-Труа падкрэсліў
неабходнасць дапамагчы такім краінам, як Туніс, Егіпет і, магчыма, Сірыя, падчас працэсаў
палітычных змен у мэтах прадухілення так званай “іракізацыі грамадства”.
На
сустрэчы прысутнічалі таксама некаторыя міністры і Апостальскі нунцый у Францыі арцыбіскуп
Луіджы Вентура.