2012-01-12 16:09:15

Гаіці: два гады пасля землятрусу


RealAudioMP3 Два гады таму, 12 студзеня 2012 г., абдыўся моцны землятрус на Гаіці, у выніку якога загінула больш за 200 тыс. чалавек, каля 300 тыс. былі паранены і амаль 1000 жыхароў вострава знікла без весткі. Акарамя таго, у выніку стыхіі, каля 3 млн. чалавек засталіся без сваіх дамоў. Гаворачы аб актуальных праблемах на востраве, арцыбіскуп Бернардзіто Аўза, Апостальскі нунцый на Гаіці, у інтэрв’ю агенству “Fides” расказаў, што аднаўленне жыцця на востраве праходзіла з вялікімі цяжкасцямі, звязанымі з тэхнічнымі і бюракратычнымі праблемамі. “На сённяшні дзень на Гаіці застаюцца без даху над галавой амаль 600 тыс. чалавек, якія сёння жывуць у намётах”, - паведаміў іерарх.

Арцыбіскуп Аўза адзначыў, што цяжкасці звязаны не толькі з працэсам адбудовы краіны, але таксама і праблемамі, якія існавалі да землятрусу: матэрыяльнай і сацыяльнай беднасцю. “Каталіцкі Касцёл спрабуе рэалізоўваць некаторыя праекты і працягвае дапамагаць самым малым і самым бедным”, - сказаў іерарх і адзначыў, што дзякуючы дапамозе Касцёла ўжо былі збудаваны некаторыя бальніцы і навучальныя ўстановы.







All the contents on this site are copyrighted ©.