2012-01-12 12:03:51

Біскупы краін Еўрапейскага Саюзу раюць як выйсці з крызісу


RealAudioMP3 12 студзеня ў Брусэлі Камісія Епіскапатаў Еўрапейскага Саюза апублікавала дакумент пад назвай: “Еўрапейская супольнасць салідарнасці і адказнасці”, які змяшчае асноўныя прапановы і рэкамендацыі для еўрапейскіх краін па выхадзе з эканамічнага і фінансавага крызісу. Дакумент звяртае ўвагу на тое, што карані рынкавай cацыяльнай эканомікі ляжаць у філасофскай, рэлігійнай і, перш за ўсё, хрысціянскай спадчыне Еўропы. Таму з пункту гледжання еўрапейскіх іерархаў “мэтазгодным было б заняцца гэтай ідэяй”.

Дакумент Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскага Саюза падкрэслівае, што сацыяльная рынкавая эканоміка павінна быць эфектыўнай з эканамічнага пункту гледжання; быць канкурэнтназдольнай, каб з’явілася магчымасць павялічыць даходы і падаткі з мэтай скарачэння доўгу і фінансавання бягучых выдаткаў. “Але еўрапейскі рынак патрабуе таксама правіл, асабліва ў фінансавым сектары, для яго ўдзельнікаў, а таксама прадпрымальнікаў і карыстальнікаў. Справа датычыць рэгуліравання рынку і этыкі з боку ўстаноў”, - адзначаецца ў дакуменце.

Іерархі падкрэсліваюць, што важнымі фактарамі еўрапейскай рынкавай эканомікі павінны быць сацыяльная палітыка і экалагічнасць. Біскупы спадзяюцца, што іх меркаванні вызавуць жывую дыскусію. “Дакумент з’яўляецца выразам нашай салідарнасці і нашай адказнасці за Еўропу, бо яна павінна быць “укладам у лепшую будучыню свету”, - адзначылі іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.