2012-01-11 13:27:18

Ізраіль: Касцёл чакае падпісання фінансавых пагадненняў


RealAudioMP3 Апостальскі Нунцый ў Ізраілі арцыбіскуп Антоніо Франко расказаў інфармацыйнаму агенцтву “SIR” аб сітуацыі фінансавых адносін паміж Апостальскай Сталіцай і дзяржавай Ізраіля. Ён адзначыў, што яна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі перагавораў ад 12 гадоў і “абодва бакі шукаюць такіх развязак для нашай цяжкай сітуацыі, якія дазволілі б Каталіцкаму Касцёлу працягваць сваю місію служэння хрысціянскім супольнасцям у Ізраілі і лепш прымаць пілігрымаў”. Іерарх адзначыў, што справы тычацца ў асноўным эканамічных і падатковых пытанняў.

“Хаця мы маем розныя пункты гледжання на нашу сітуацыю, аднак існуе добрая воля, каб устанавіць “modus vivendi” ( значыць дасягнуць паміж намі кампраміс), які быў бы годным для хрысціян і меў бы ў павазе сацыяльную рэальнасць у якой мы жывём”, - сказаў арцыбіскуп Антоніо Франко.

Апостальскі Нунцый адзначыў, што з боку Ізраіля ёсць павага і зразуменне для эканамічнай сітуацыі Каталіцкага Касцёла. “Касцёл не мае рэальных даходаў. Вернікаў мала, якія не багатых, каб маглі яго падтрымліваць і таму мы маем патрэбу у падтрымцы з боку Паўсюднага Касцёла”, - сказаў іерарх. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы падкрэсліў, што ў Ізраілі дабрачынцы не могуць плаціць падаткаў за Касцёл. “Для некаторых дзялянак нашай дзейнасці мы дасягнулі поўнае вызваленне ад падаткаў, для іншых мы плацім малы ўклад”, - сказаў дыпламат.








All the contents on this site are copyrighted ©.