У Францыі Каталіцкі
Касцёл абвясціў, што 2012 г. будзе прысвечаны спрыянню пакліканням да кансэкраванага
жыцця. На працягу года, будуць праводзіцца сустрэчы з моладзю і апублікаваны друкаваныя
матэрыялы, каб з іх дапамогай лепш пазнаёміць з рэальнасцю і адметнасцю кансэкраванага
жыцця. У паведамленні падкрэсліваецца, што ў краіне жыве больш за 40 тыс. чалавек,
якія прысвяцілі сябе манаскаму жыццю, і гэта сведчыць аб тым, што яно з’яўляецца важнай
часткай жыцця Каталіцкага Касцёла ў Францыі”.
“Касцёл уключае ўсіх тых, якія
пад рознымі формамі, дзеля любові да Бога і свету, цалкам ахвяроўваюць сваё жыццё
Хрысту і іншым. Выбар кансэкраванага жыцця нараджаецца дзякуючы моцнай ўнутранай любові
да Бога”, - адзначаецца ў паведамленні.