2012-01-11 14:55:56

У 2011 г. Ватыканскія музеі наведала больш за 5 млн. чалавек


RealAudioMP3 На працягу 2011 г. Ватыканскія музеі наведала больш за 5 млн. чалавек. “Гэта вельмі вялікая колькасць наведвальнікаў. Для параўнання можна узяць “Галерэю Уфіцы”, самы знакаміты музей у Італіі, які штогод наведваюць “усяго” 1,5 млн. наведвальнікаў”, - адзначае вытаканскае выданне “L’Osservatore Romano”. Па колькасці наведвальнікаў, сярод сусветна вядомых музеяў, канкурэнцыю Ватыканскім складае “Луўр”, які наведваюць каля 8 млн. чалавек ў год, а таксама “Брытанскі музей”, “Эрмітаж” і мадрыдскі “Прада”.

Адзначаецца, што Ватыканскія музеі прыналежаць да катэгорыі месцаў, якія асабліва прывабліваюць увагу тых, хто займаецца так званым “культурным” турызмам. Гэта выклікае шматлікія цяжкасці звязаныя з неабходнасцю лепшай абароны экспанатаў, пастаянным удасканаленнем сістэм бяспекі, дагледжанасці музейных памяшканняў, працы кавярняў, пунктаў продажу літаратуры і сувеніраў.

“Неабходна, каб наведвальнікі Ватыканскіх музеяў – людзі рознага паходжання, культур, рэлігій ці атэісты, маглі лепш разумець тое, што бачаць”, - падскрэслівае “L’Osservatore Romano” і адзначае, што “Папскія музеі свядомыя абавязкаў, якія ўзнікаюць, калі ўваходзіш у “клуб музеяў” з 5 млн. наведвальнікаў”, і таму імкнуцца эфектыўна вырашаць актуальныя праблемы.
“Сведчаннем гэтай эфектыўнасці можа быць трэццяе месца, пасля “Луўра” і нью-ёркскага “Метраполітэн”, ў рэйтынгу музеяў свету, якое Ватыканскім музеям дала спецыяльная міжнародная камісія “Cultor College”, што займаецца даследваннямі ў гэтай сферы”, - адзначае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.