2012-01-10 15:32:54

Філіпіны: 8,5 млн. вернікаў удзельнічалі ў рэлігійнай працэсіі


RealAudioMP3 10 студзеня у Маніле, каля 8,5 млн. філіпінскіх католікаў прынялі ўдзел у працэсіі з чорнай фігурай Езуса з Назарэту, якая вельмі шануецца мясцовым насельніцтвам. Кожны год гэта падзея збірае мільёны вернікаў негледзячы на пагрозы з боку тэрарыстаў. Арыбіскуп Манільскі Антоніо Тагл, у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “Asianews” расказаў, што “і ў гэтым годзе пабожнасць людзей аказалася мацней за пагрозы тэрарыстаў”. “Арганізацыйны камітэт ведаў аб небяспецы правядзення гэтага мерапрыемства і думаў, што яго неабходна адмяніць. Аднак на працягу апошніх тыдняў тысячы вернікаў звярнуліся з заклікам у якім адзначылі, што страх перад магчымымі здарэннямі нельга параўнаць з пакутамі Езуса на крыжы. Я упэўнены, што людзі арганізавалі б працэсію нават калі б мы адмовіліся ад гэтага”, - сказаў філіпінскі іерарх.

Арцыбіскуп Тагл расказаў, што звычайна ў працесіі прымаюць удзел прадстаўнікі розных сацыяльных груп, асабліва людзі хворыя, якія падчас яе просяць аб ласках для сябе і сваіх бліжніх. “Кожны год многія застаюцца пад вялікім уражаннем ад падзеі і мы адзначаем шматлікія выпадкі навяртання, асабліва сярод вельмі сціплых людзей”, - расказаў іерарх.

Фігура “Чорнага Езуса з Назарэту” прыбыла на Філіпіны ў 1606 г, калі першыя місіянеры з’явіліся ў Маніле. Яна была зроблена ў Мексіцы і прадстаўляе сабой выяву ўкрыжаванага Хрыста. Фігура славутая шматлікімі цудамі, заставалася некранутай негледзячы на многія пажары, землятрусы і бамбардаванні Манілы ў 1945 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.