2012-01-10 15:06:02

Кс. Ламбардзі: яшчэ рана казаць аб выніках візітацыі жаночых манаскіх супольнасцяў у ЗША


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, адзначыў, што Кангрэгацыя інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця "атрымала справаздачу па выніках візітацыі жаночых манаскіх супольнасцяў у ЗША і зараз праводзіць яе аналіз, таму, яшчэ рана чакаць якіх-небудзь каментароў”. “Пасля глыбока аналізу справаздачы можна чакаць, што Кангрэгацыя дасць сваю ацэнку аб выніках візіту”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Падрыхтоўкай справаздачы з 2009 г. займалася сястра Мэры Кларк Мілея, прызначаная апостальскім візітатарам для жаночых манаскіх супольнасцяў у ЗША. Мэтай дадзенай ініцыятывы было ацаніць якасць жыцця членаў жаночых манаскіх супольнасцяў. Разам з агульнай справаздачай былі прадстаўлены каля 400 асобных даследванняў, якія тычацца кожнай з манасціх супольнасцяў, якія дзейнічаюць у краіне.

Візіт складаўся з чатырох этапаў: у часе першых трох былі ўстаноўлены кантакты з настаяцельніцамі супольнасцяў, затым былі разасланы анкеты і праведзена прамое знаёмства з дзейнасцю некаторых супольнасцяў. Чацьвёртая фаза візітацыі была прысвечана збору дадзеных і падрыхтоўцы справаздачы. Гаворачы аб выніках даследвання с. Мэры Кларк адзначыла, што “апостальскі візіт выявіў цікаваць да праблемы і паказаў каштоўны ўклад членаў жаночых манаскіх супольнасцяў у жыццё Касцёла і грамадства, а таксама паспрыяў узаемнаму знаёмству паміж рознымі супольнасцямі ў ЗША. “Нават калі ў манаскім жыцці існуюць праблемы, якія патрабуюць увагі, застаецца нязменнай рэальнасць напоўненая вернасцю, радасцю і надзеяй”, - адзначыла законніца.








All the contents on this site are copyrighted ©.