15 студзеня Каталіцкі
Касцёл будзе адзначаць Сусветны Дзень мігрантаў і бежанцаў. У Вялікабрытаніі з гэтай
нагоды было апублікавана спецыяльнае паведамленне Канферэнцыі Біскупаў, у якім адзначаецца,
што прысутнасць у краіне эмігрантаў вельмі сур’ёзна паўплывала на змены ў душпастырскай
дзейнасці Каталіцкага Касцёла на працягу апошніх гадоў. “Касцёл у Англіі і Уэльсе
на працягу многіх гадоў атрымлівае ад супольнасці эмігрантаў вялікі дар веры і сведчання.
Парафіі ўзбагаціліся глыбокім разуменнем таго, што яны з’яўляюцца супольнасцямі і
больш актыўна спрыяюць сямейнаму жыццю, бяручы прыклад з эмігрантскіх супольнасцяў”,
- адзначаецца ў паведамленні. Падкрэсліваецца, што 15 студзеня католікі Вялікабрытаніі
будуць дзякаваць Пану за веру і вернасць эмігрантаў, за іх дзейнасць на карысць агульнага
дабра грамадства, адданасць і хрысціянскае сведчанне.