“L’Osservatore Romano” параўнала Бэнэдыкта ХVI да Мудрацоў з Усходу
Галоўны рэдактар ватыканскага
выдання “L’Osservatore Romano” Джаванні Марыя Віян даў каментарый да гаміліі Бэнэдыкта
ХVI, якую Папа сказаў ва ўрачыстасць Трох Каралёў а таксама да Году веры, які абвясціў
Святы Айцец. “Называючы Мудрацоў з Усходу адважнымі і сціплымі, Папа на самой справе
гаварыў аб сваіх асабістых пошуках”, - сказаў журналіст газеты. Джаванні Марыя Віян
нагадаў, што з падобнай ініцыятывай некалькі месяцаў пасля заканчэння Другога Ватыканскага
Сабора выступіў Павел VI, які жадаў у такі спосаб ушанаваць 1700 гадавіну мучаніцкай
смерці апосталаў Пятра і Паўла. “Папа Павел VI быў перакананы, што хаця Сабор не гаворыць
непасрэдна аб веры, кранае гэту тэму на кожнай старонцы сваіх прац, прызнае яе жыццёвы
і звышнатуральны характар, сцвярджае, што яна з’яўляецца інтэгральнай і моцнай але
будуе на веры сваё навучанне”, - адзначыў рэдактар Віян.
Журналіст падкрэсліў,
што такое самае перакананне заахвоціла Бэнэдыкта ХVI, які як малады тэолаг прымаў
удзел у працах ІІ Ватыканскага Сабору, да абвяшчэння падобнай ініцыятывы ў 50 гадавіну
яго адкрыцця і 20 гадоў пасля абвяшчэння Катэхізісу Каталіцкага Касцёла, які з’яўляецца
“плёнам прац Сабора”.
Параўноўваючы Святога Айца да Трох Карлалёў Віян паяснівае,
што так як мудрацы з Усходу, Папа ёсць чалавекам “клапатлівага сэрца, якое папіхае
да Бога”. “Таму двум біскупам, якія атрымалі пасвячэнне 6 студзеня і новым кардыналам
а таксама кожнай чалавечай істоце Папа паставіў за прыклад Трох Каралёў”, - падкрэсліў
рэдактар Віян.