2012-01-09 11:30:56

Нігерыя: хрысціяне вырашылі самі абараняцца перад ісламскімі тэрарыстамі


RealAudioMP3 У Нігерыі каталіцкія і пратэстанцкія лідэры адзначылі, што ў краіне праходзяць “этнічныя і рэлігійныя чысткі”. Яны падкрэслілі што надалей забіваюць хрысціян на поўначы, аднак паслядоўнікі Хрыста будуць абараняцца. Апошні тэрарыстычны замах адбыўся 7 студзеня. Падчас набажэнства загінула 15 вернікаў. Ад Божага Нараджэння ў краіне загінула больш за 100 хрысціян, а сотні зніклі без вестак. Гвалт пабольшыўся пасля ўльтыматума ісламскай тэрарыстычнай групоўкі “Бока Харам”, паводле якога экстрэмісты далі тры дні хрысціянам пакінуць паўночную частку краіны, дзе пражывае мусульманская большасць. “Мы маем права абараняць сябе”, - сказаў лідэр Асацыяцыі хрысціян Нігерыі, арганізацыі, якая аб’ядноўвае католікаў і пратэстантаў. Пастар Айо Орытсэяфор падкрэсліў, што ўлады краіны не гарантуюць хрысціянанам бяспечнае жыццё. Пра гэта сведчыць тое, што да гэтага часу паліцыя не арыштавала вінаватых у антыхрысціянскім гвалце. “Мы вырашылі, што самі будзе сябе абараняць перад гэтымі бессэнсоўнымі забойствамі”, - сказаў пастар Айо Орытсэяфор. У страху за сваё жыццё многія хрысціяне пакідаюць свае дамы і прыбываюць на поўдзень Нігерыі. Місіянеры, якія працуюць на поўначы распавядаюць аб атмасферы страху і няўпэўненасці сярод хрысціян.

Ісламская тэрарыстычная групоўка “Бока Харам” хоча стварыць з Нігерыі ісламскую дзяржаву, у якой будзе абавязваць закон шарыята. Каментатары адзначаюць, што ўлады поўначы краіны не хочуць прымаць рашэнняў федэральнага ўрада, бо прэзідэнт Годлюк Ёнатан ёсць хрысціянінам.








All the contents on this site are copyrighted ©.