2012-01-07 10:44:00

“Octava Dies”. Чаму Мексіка?


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і Ватыканскага радыё, нагадаў, што ў першы дзень новага года, біскупы Мексікі і Кубы абвясцілі праграму падарожжа Папы ў свае краіны. “Не трэба шмат разважаць аб прычынах візіта на Кубу, бо юбілей Панны Марыі з Карыдад дэль Кобрэ сам упісаўся ў гістарычную і палітычную сітуацыю, якая склалалася на вялікім карыбскім востраве. Аднак, будзе справядліва засяродзіцца на шматлікіх матывах і значэнні мексіканскай частцы падарожжа Пантыфіка”, - адзначае кс. Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies”.

Ён падкрэсліў, што 12 снежня, адзначаючы ўрачыстасць Панны Марыі з Гвадэлупы ў базыліцы св. Пятра, Папа выказаў жаданне ўдзельнічаць у святкаваннях двухсотгоддзя незалежнасці краін Лацінскай Амерыкі і шмат казаў аб “шляху інтэграцыі” гэтага “дарагога яму кантынента” і “яго важнай ролі ў сусветным кантэксце”, указваючы на далягляды па-сапраўднаму чалавечага развіцця і “кантынентальнай місіі” ў справе “новай евангелізацыі”.

“Такім чынам Папа вырашыў сустрэцца з самым шматлікім з іспанамоўных народаў, каб працягнуць іх святкаванні, разам з прадстаўнікамі лацінаамерыканскіх епіскапатаў, менавіта ў “Парку двухсотгоддзя” збудаваным ў геаграфічным цэнтры Мексікі, каля падножжа пагорку Кубілет, на якім знаходзіцца Нацыянальны санктуарый Хрыста Валадара, які ў сваю чаргу, духоўна абдымае ўсю краіну”, - сказаў італьянскі іезуіт.

Кс. Ламбардзі пытаецца: “Хто можа застацца некранутым любоўю мексіканцаў да Папы? Ці іх энтузіазмам, калі яны прыязджаюць, каб наведаць Святога Айца ў Рыме? Хто не памятае з якой шчырасцю яны прымалі Яна Паўла ІІ падчас яго пяці падарожжаў на працягу жыцця, і зараз, калі яго рэліквіі пілігрымуюць па краіне?”

“Дваццаць гадоў таму, устанаўліваючы дыпламатычныя адносіны з Апостальскай Сталіцай, Мексіка прызнала існаванне глыбокай каталіцкай душы свайго народа. Папа Бэнэдыкт XVI адчуваў, што яму неабходна наведаць Мексіку, і пажадаў абраць месца, да якога яго папярэднік не змог даехаць”, - кажа святар.

Кс. Ламбардзі адзначае, што такім чынам бачна, што тая самая місія працягваецца і развіваецца. “Яго падарожжа можа стаць імпульсам для пераадолення беднасці, а таксама надыходу надзеі і міра для Мексікі і ўсёй Лацінскай Амерыкі”, - сказаў дырэктар Ватыканскага радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.