2012-01-07 15:32:56

Святая Зямля: сустрэча біскупаў ЗША і краін Еўрасаюза


RealAudioMP3 7-12 студзеня ў Святой Зямлі сабраліся біскупы з ЗША і краін Еўрапейскага Саюза, каб дапамагчы адчуць мясцовым хрысціянскім супольнасцям большую салідарнасць паміж сабой і з цэлым светам. Кс. Пьетро Філет, генеральны сакратар Асамблеі каталіцкіх ардынарыяў Святой Зямлі, у інтэрв’ю агенцтву “SIR” расказаў, што пачатак такім сустрэчам даў тагачасны Лацінскі Патрыярх Святой Зямлі архіепіскап Мішэль Саббах з мэтай спрыяць таму, каб мясцовыя Цэрквы адчувалі блізкасць Касцёла”.

Студзеньская сустрэча пачалася з наведвання біскупамі супольнасцяў і парафій па ўсёй тэрыторыі Святой Зямлі. 8 студзеня дэлегацыя прыбудзе ў Наблус-Рафідыю, ў сіра-каталіцкую супольнасць Іерусаліма і ў Сектар Газа. “Мы атрымалі дазвол на ўезд у Газу, дзе мясцовая парафія рыхтуецца да сустрэчы дэлегацыі з 8 біскупаў, святароў і свецкіх на чале з Апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антоніо Франко, - кажа кс. Пьетро. - У панядзелак, 9 студзеня, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Туаль раскажа высокім гасцям аб актуальным стане хрысціян у Святой Зямлі. Затым адбудзецца сустрэча з удзелам дыпламатаў з розных краін”.

Праграма мерапрыемства прадугледжвае таксама сустрэчы з прадстаўнікамі ізраільскага ўрада, з мэрам Хайфы, а таксама наведванне грэка-мельхіцкага архіепіскапства і вёскі Iбілін у Галілеі, дзе пройдзе сустрэча з юдэямі, мусульманамі, друзамі і бахаямі.









All the contents on this site are copyrighted ©.