2012-01-07 12:15:51

Кардынал Марцінс: Святыя мне далі вельмі шмат!


RealAudioMP3 Партугальскаму кардыналу Жозэ Сараіве Марцінсу, былому старшыні Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, споўнілася 80 гадоў. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх расказаў, што святыя далі яму вельмі шмат і абагацілі яго самым незвычайным чынам, а менавіта – падаравалі вельмі глыбокае разуменне сутнасці Касцёла. “Канешне, Ян Павел ІІ меў рацыю, калі казаў, што самай важнай рэччу ў Касцёле з’яўляецца святасць. Не абстрактная ці агульная святасць, але вельмі канкрэтная і такая, якой жывеш па-сапраўднаму. Святасць, я бы сказаў, такая як ў святых!”, - адзначыў кардынал Марцінс.

Іерарх расказаў, што вывучэнне жыцця будучых кантыдытаў да хвалы алтара, канешне не можа не ўзбагачаць тых, хто ім займаецца. “Я меў прывілею акунуцца ў гэты вялікі свет святасці, і павінен сказаць, што Ян Павел ІІ некалькі разоў падкрэсліваў, што Кангрэгацыя па справах Кананізацыі з’яўляецца адной з самых важных у Касцёле, бо святасць для яго вельмі істотная!”, - сказаў кардынал Марцінс.

Кардынал падкрэсліў, што ва ўмовах сённяшняга крызісу, у якім чалавек, здаецца згубіў надзею, варта паглядзець на святых не як на далёкіх гістарычных персанажаў, але менавіта на тых, хто можа даць правільны накірунак чалавецтву. “Вялікі французскі філосаф Анры Брэсан, казаў, што вялікімі гістарычнымі персанажамі з’яўляюцца не заваёўнікі, але святыя”, - сказаў кардынал Марцінс.








All the contents on this site are copyrighted ©.