6 студзеня пасля малітвы
“Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI абвясціў, што 18 лютага адбудзецца кансісторый падчас якога
ў склад Калегіі Кардыналаў увойдуць 22 новых члена. Сярод кандыдатаў на атрыманне
кардынальскай годнасці Пантыфік назваў: арцыбіскупа Фернардо Філоні, старшыню Кангрэгацыі
Евангелізацыі Народаў; арцыбіскупа Мануэля Мантэйра Дэ Кастро старэйшага пэнітэнцыярыя;
арцыбіскупа Сантоса Абрыла і Кастэлло, архіпрэзбітэра Папскай базылікі Санта Марыя
Маджорэ; арцыбіскупа Антоніо Марыя Вэльё, старшыню Папскай рады пастырства мігрантаў
і падарожнікаў; арцыбіскупа Джузэппе Бэртэлло, старшыню Папскай Камісіі па справах
горада-дзяржавы Ватыкан і Губернатарыята Ватыкана; арцыбіскупа Франчэско Кокопальмерыё,
старшыню Папскай рады (па інтэрпрытацыі) заканадаўчых тэкстаў; арцыбіскупа Жуана Браза
дэ Авіза, прэфекта Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў
апостальскага жыцця; арцыбіскупа Эдвіна О’Браена, кіраўніка Ордэну Святога Гробу Іерусалімскага;
арцыбіскупа Дамініка Кальканьё, старшыню Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы;
арцыбіскупа Джузэппе Версальдзі, старшыню Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай
Сталіцы; Вярхоўнага архіепіскапа Эрнакулам-Ангамалы Сіра-Малабарскай Царквы Джорджа
Аленшэры; арцыбіскупа Таронта Томаса Крыстафера Колінса; арцыбіскупа Пражскага Дамініка
Дука; арцыбіскупа Нью Ёрка Цімаці Долана; арцыбіскупа Утрэхтскага Віллема Якобуса
Эйка; арцыбіскупа Фларэнскага Джузэппе Бэторы; арцыбіскупа Берлінскага Райнэра Воэлькі;
арцыбіскупа Гонг-Конга Джона Тон Хона.
Акрамя таго, Папа адзначыў, што кардынальскую
годнасць атрымаюць: Лусіян Мурэсан, Вярхоўны архіепіскап Фарагаса і Альбы Юліі ў
Румыніі; святар Намурскай дыяцэзіі кс.Джуліен Рыес, прафесар Каталіцкага універсітэта
ў Лювэне; айцец Проспэр Грэх, прафесар і кансультант пры Кангрэгацыі Веравучэння айцец
Карл Бэкер, выкладчык Грыгарыянскага універсітэта ў Рыме і кансультант пры Кангрэгацыі
Веравучэння.
Папа адзначыў, што яны паходзяць з розных краін свету, ажыцяўляюць
служэнне на карысць Апостальскай Сталіцы і заклікаў вернікаў маліцца за будучых кардыналаў.