2012-01-05 15:29:35

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага старэйшага пэнітэнцыярыя


RealAudioMP3 5 студзеня Святы Айцец прызначыў былога сакратара Кангрэгацыі па справах Біскупаў арцыбіскупа Мануэля Мантэйра дэ Кастро старэйшым пэнітэнцыярыем. Раней гэтую пасаду займаў арцыбіскуп Фартунато Балдэллі. Мануэль Мантэйра дэ Кастро нарадзіўся ў 1938 г. у Партугаліі. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1961 г. Затым пачаў працу ў дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Быў нунцыем у Сальвадоры, Паўднёва Афрыканскай Рэспубліцы, Намібіі, Лесоце, Свазілендзе і Іспаніі. З 2007 па 2009 г. быў пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры Сусветнай Арганізацыі Турыстыкі. Апостальская Пэнітэнцыярыя разам з Найвышэйшым Трыбуналам Апостальскай Сігнатуры і Трыбуналам Рымскай Роты з’яўляецца адным з трох трыбуналаў Рымскай Курыі, але ў адрозненні ад іх не мае судовай і адміністрацыйнай улады. Гэта ватыканскае ведамства вывучае і прымае рашэнні па справах, якія датычаць сумлення.








All the contents on this site are copyrighted ©.