2012-01-05 17:22:52

Арцыбіскуп Гуджэроцці: Свабода без духоўнасці – маска!


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі адзначае 5 студзеня 10-гадовы юбілей біскупскага пасвячэння. Мы звязаліся з іерархам па тэлефоне і папрасілі ўзгадаць падзеі 10-гадовай даўніны, а таксама падзяліцца ўражаннямі ад прабывання ў Беларусі.

“Я счаслівы адзначаць 10-годдзе майго біскупскага пасвячэння ў Беларусі. Я памятаю гэты святы дзень, калі бл. Ян Павел ІІ усклаў на мяне рукі ў базыліцы св. Пятра. Дагэтуль адчуваю на маім твары яго пяшчотны дотык пасля цырымоніі. Я імкнуўся сведчыць аб любові Божай і прысутнасці Папы там, дзе правёў гэтыя 10 гадоў, і прашу мне дараваць за ўсе тыя выпадкі, калі не здолеў сведчыць на той вышыні, якой хацеў ад мяне Бог. Калі прыехаў у Беларусь я наведаў усе каталіцкія парафіі і сустрэўся з грэка-каталіцкай супольнасцю. Святары, дыяканы, законнікі і законніцы медытуюць, працуюць. Гэты Касцёл малады і дынамічны.”

На Ваш прыезд у Беларусь прышлася буйная міжнародная канферэнцыя, прысвечаная каталіцка-праваслаўнаму дыялогу. Яна прайшла восенню ў Мінску.

“Канферэнцыя была знакам таго, як можна і трэба разам сведчыць аб Хрысце. Таксама кардынал Кох, удзельнік сустрэчы, быў вельмі ўражаны кліматам сяброўскіх адносін і расказаў аб гэтым Папе. Вельмі яскравым жэстам можна лічыць “Рэквіем” Моцарта ў Дзяржфілармоніі, які Мітрапаліт Філарэт пажадаў прысвяціць памяці кардынала Казіміра Свентка. Гэта вельмі высокі і тонкі жэст пашаны.

“Разбурэння “жалезнай завесы” чакалі са стойкасцю вялікія людзі. Як нам заўсёды нагадвае папа Бэнэдыкт XVI, недастаткова ствараць арганізацыі для ажыццяўлення мары; цяпер многія згубілі нават смеласць марыць і змагацца за ідэалы: паважаць кожнага чалавека і цэлыя народы з іх адметнасцямі, спецыфікай і культурай; многія згубілі смеласць высокага палёту, ахвярнасці – асабістай і калектыўнай. І такім чынам мы і не памножылі свабоду, а таксама згубілі многія нашы матэрыяльныя даброты. Свабода без духоўнасці – гэта маска.

Я меў у Беларусі вельмі цікавыя сустрэчы з прадстаўнікамі свецкай улады і праваслаўнымі лідэрамі. Зараз чакаю святкавання праваслаўнага Божага Нараджэння, каб злучыцца таксама з праваслаўнымі Беларусі ад імя Святога Айца на свяце падзякі. Вы, беларусы, цудоўны народ!”








All the contents on this site are copyrighted ©.