2012-01-04 13:30:53

Ірландыя: Касцёл жадае дыскусіі аб сваёй ролі ў грамадстве


RealAudioMP3 Мітрапаліт Дублінскі арцыбіскуп Дыярмуід Марцін, мае намер у гэтым годзе пачаць у ірландскім парламанце дэбаты аб ролі хрысціянскай веры. Іерарх адзначыў, што не хоча весці спрэчак наконт карыкатуральнай візіі рэлігіі, да чаго імкнуцца яе праціўнікі, але паказаць сапраўдны ўклад Касцёла ў жыццё краіны.

Арцыбіскуп Дыярмуід Марцін звярнуў увагу на тое, што каталіцкую веру вызнае большасць насельніцтва краіны. На думку іерарха, трэба нанава пераасэнсаваць адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай ў цяперашняй сітуацыі.

“Мы не збіраемся накідаць рэлігійных перакананняў ўсяму грамадству краіны, але паказваем клопат самога Касцёла пра істоту веры”, - сказаў Мітрапаліт Дублінскі. Ён адзначыў, што зразумелым з’яўляецца ўзрост недаверу да Касцёла пасля выяўлення сексуальных злоўжыванняў з боку некаторых святароў. “Крытака гэта штосці зусім іншае ад карыкатурнага прадстаўляння ўсяго Касцёла. Высмейванне веры не служыць пабудове трывалых каштоўнасцяў у грамадстве”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп прызнаў, што неабходна ўнутранае аднаўленне Касцёлв. “Гэтаму павінен паслужыць Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс, які пройдзе ў Дубліне”, - сказаў арцыбіскуп Дыярмуід Марцін.








All the contents on this site are copyrighted ©.