Індыя: Касцёл стварыў структуру па барацьбе з гандлем людзьмі
Інфармагенцтва Fides
паведамляе, што у новым годзе Касцёл ў Індыі вырашыў арганізавана змагацца з такім
сацыяльным злом як гандаль людзьмі і эксплуатацыяй чалавека. Паводле ацэнак, феномен
закранае ад 20 да 60 мільёнаў чалавек. Большая частка ахвяраў, на якіх квітнеюць заробкі
злачынцаў, - жанчыны і дзяўчынкі. Арцыбіскуп Калькуты Лукас Сіркар назваў гэтую рэчаіснасць
надзвычайнай сітуацыяй.
Арцыбіскуп стварыў "мэтавыя групы", каб вызваляць з
сексуальнай гвалтоўнай няволі “маленькіх рабынь”.Дзейнічае сацыяльны Цэнтр для іх
рэабілітацыі “Сева Кендра Калькуты". Створаны 50 каталіцкіх “атрадаў дазору” у розных
супольнасцях. Спецыяльныя камітэты, у сваю чаргу, утвараюць групы з 30 юнакоў у кожнай
вёсцы Заходняй Бенгаліі, каб кантраляваць з'яву. Ёсць таксама 50 груп дзяўчынак-падлеткаў,
якія, як "антэны", будуць паведамляць аб з’яўленні рабагандляроў у іх вёсках.
Цэнтр
у Калькуце выкарыстоўвае сучасныя сродкі сувязі, мае прамы кантакт з антыкрымінальным
ўрадавым дэпартаментам, іншымі аб'яднаннямі і з кіраўнікамі вёсак: гэта дапамагае
весці сумесныя прэвентыўныя аперацыі. Зараз у цэнтры «Сева Кендра Калькуты, прыводзіць
прыклад Fides, знаходзіцца вясковая дзяўчына Шэйла з Заходняй Бенгаліі. Ёй прапанаваліі
працу афіцыянткай у горадзе, але замест таго прадалі ў бардэль ў Мумбаі, дзе яна была
вымушана займацца прастытуцыяй і прыймаць у сабе па 25 кліентаў у дзень. “Кожны раз,
калі я супраціўлялася, мяне жорстка збівалі на вачах у іншых дзяўчынак»,- расказвае
Шэйла. Сацыяльны работнік з дапамогай паліцыі Мумбая выратавала Шэйлу і іншых дзяўчат,
якія зараз працягваюць лячэнне ў каталіцкай структуры.