2012-01-04 17:28:34

Латвія: пачала афіцыйна дзейнічаць супольнасць рускамоўных каталікоў


RealAudioMP3 Партал Baznica.info. паведаміў, што перад новым годам рыжскі арцыбіскуп-мітрапаліт Збігнеў Станкевіч афіцыйна зацвердзіў першую ў Латвіі арганізацыю рускамоўных католікоў.
Каталіцкае аб'яднанне Terra Mariana (Зямля Марыі) будзе працаваць у Рыжскай архідыяцэзіі, а з дазволу мясцовых біскапаў - і ў іншых рымска-каталіцкіх дыяцэзіях Латвіі. Таксама ў Лiтве пачата рэгістрацыя філіяла арганізацыі. Назва арганізацыі Terra Mariana паходзіць з сярэднявечча- так крыжакі называлі прыбалтыйскія тэрыторыі Латвіі і Эстоніі.

Асноўная сфера дзейнасці рускамоўнай супольнасці - духоўная і арганізацыйная падтрымка ініцыятыў усіх каталікоў, якім блізкія ці цікавыя руская мова і культура. Арганізацыя ўжо дзейнічае і з'яўляецца выдаўцом сайта на рускай мове TerraMariana.org, удзельнічае ў рабоце рускай рэдакцыі газеты "Вестник Католической Церкви" і ў міжканфесійнай рэдакцыі міжнароднага партала Baznica.Info., рэгулярна праводзіць лекторыі. Двойчы ў год у Латвіі і Літве праходзяць духоўныя практыкаванні на рускай мове для католікаў і ўсіх, хто цікавіцца каталіцкай духоўнасцю, а таксама некалькі разоў у год - семінары з удзелам каталіцкіх святароў з Расіі, Польшчы і Украіны.

Па словах старшыні Каталіцкага Аб'яднаньня Terra Mariana журналіста Паўла Левушкана, галоўнай задачай арганізацыі з'яўляецца развіццё ініцыятыў, якія дапамогуць рускамоўным жыхарам Латвіі адчуваць сябе камфортна ў шматнацыянальным Касцёле.«У Латвіі некалькі дзесяткаў тысяч вернікаў каталіцкіх храмаў гавораць і думаюць па-руску, - адзначыў Павел Левушкан. – Ён звярнуў увагу на тое, што шмат людзей наведвае Імшы на рускай мове, удзельнічае у розных сустрэчах і малітоўных сходах. «У новым годзе мы пачынаем новыя адукацыйныя і духоўна-асветніцкія праграмы ў Рыжскай архідыяцэзіі і гатовы пачаць працу ва ўсіх каталіцкіх дыяцэзіях Латвіі, калі на тое будзе дазвол мясцовых біскупаў»-, сказаў старшыня Каталіцкага Аб'яднаньня Terra Mariana.








All the contents on this site are copyrighted ©.