2012-01-04 14:46:28

Аўстралія: біскупы аб патрэбе дапамогі бежанцам


RealAudioMP3 Камісія па справах эмігрантаў і бежанцаў пры Біскупскай Канферэнцыі Аўстраліі, якую ўзначальвае кс. Маўрыцыё Пэтэна, мае надзею, што перыяд Божага Нараджэння дапаможа разважанням у парламанце краіны па пытаннях тых, якія просяць прытулку. “Багатыя краіны, як напрыклад Аўстралія, маюць маральны абавязак дапамагаць тым, што просяць прытулку, які найчасцей знаходзяць у бедных краінах”, - сказаў кс. Патэн. Ён нагадвае навучанне Касцёла, паводле якога “трэба даваць больш чым атрымліваем”.

Святар настойліва заклікае палітычныя партыі краіны, каб “павялічыць гуманітарную дапамогу бежанцам”. Ён заклікае ўрад краіны, рэлігійных лідэраў і людзей добрай волі, каб “баранілі годнасць асоб, якія шукаюць прытулку”.

Каталіцкі Касцёл у Аўстраліі выказвае жаль па прычыне таго, што “чарговы раз праблема бежанцаў стала прадметам палітычнай ігры. “Хрысціяне павінны глядзець на гэтае пытанне ў святле прыходу Хрыста ў свет і Яго каштоўнасцяў, якім навучаў: значыць прыняцця бліжняга і абароны найбольш слабых і малых гэтага свету”, - адзначылі аўстралійскія іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.