2012-01-03 14:43:21

Індыя: Каталіцкі Касцёл патрабуе прававой нормы па ахове рэлігійных меньшасцяў


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Індыі нагадалі, што іх краіна патрабуе новага закону, які б абараняў рэлігійную свабоду. На думку іерархаў новы закон, які нядаўна трапіў у парламент краіны, гэтаму адпавядае. Аднак яму супраціўляюцца індуісцкія нацыяналісты, якія лічаць, што гэты закон адабраў бы аўтаномію іх штатам, перадаючы яе цэнтральным ўладам і надаў бы вялікія прывілеі каставым меншасцям. Біскупы падкрэсліваюць, што рэформа закону неабходная, чаго докам могуць быць пераследаванні хрысціян у штатах Гуджарат і Арыса.

Большай аховы рэлігійных меншасцяў дамагаецца таксама Агульнаіндыйская Рада Хрысціян. Яна нагадвае, што віноўнікі пагрому паслядоўнікаў Хрыста ў 2008 г. надалей застаюцца на свабодзе. За тое асобаў, якія дапамагаюць ахвярам пераследаванняў, часта забіваюць. Амаль 2 тыс. віноўнікаў насілля супраць хрысціян індуісцкія суды прызналі нявіннымі, нягледзячы на сведчанні навочных сведкаў іх злачынстваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.