2012-01-03 17:48:08

Супольнасць “Каштоўная пярліна” пачынае “Ружанец за Беларусь”


RealAudioMP3 На свята Калядаў і Новы год па благаслаўленне ад Папы Бэнэдыкта XVI ў Рым прыбыла група каталіцкай супольнасці “Каштоўная пярліна” на чале з кіраўніком руху “Святло і жыццё” кс. Ірынеўшам Копачам. Яны па традыцыі завіталі да нас у рэдакцыю. Слова аніматару “Каштоўнай пярліны” Юліі Фраловай, якая, прыгадаем, таксама аўтар хрысціянскіх спеваў. Мы запыталіся, менавіта, пра ініцыятыву “Ружанец за Беларусь”, якая атрымала падтрымку ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і будзе весціся таксама праз Інтэрнет, кампутарныя сродкі камунікацыі.
Напрыканцы дададзім, што “Каштоўная пярліна” запрашае ўсіх 6 студзеня ў Мінскую парафію Узвышэння святога Крыжа на Кальварыю на малітву праслаўлення.
Малітва адбудзецца ў 20.00, а сустрэча пачнецца спевамі,канферэнцыяй і Імшой – адпаведна ў 17.00 і 19.00, а завершыцца вечар святочным сяброўскім сталом.








All the contents on this site are copyrighted ©.